Top.Mail.Ru
? ?
entries friends calendar profile Previous Previous Next Next
krebsik
krebsik
krebsik
Блогеры (ўсе акрамя мяне) і Някляеў
“Змушу, падла, ведаць!”
Някляеў пра чыноўнікаў і мову

Някляеў: літаратар +100, чалавек +1, палітык -100
Учора adelka была запрошаная на сустрэчу Някляева з блогерамі. Па нейкіх таемна-рамантычных прычынах яна прыйсьці не змагла і я на правах мужа яе падмяніў. Сядзеў на мяккай канапе паміж кляснымі дзяўчынкамі fotaczka і lamma_mamma, еў вінаград і замаўляў суседкам гарбату, па якую бегаў, дарэчы, Сам Начштабу. Утульненька-прыемненька, дзякуй спадару кандыдату. За атмасфэру сустрэчы таксама +1.
Магчыма я зусім закасьнеў у сваіх фантазыях, але на што ішоў паглядзець, тое і ўбачыў. Пра Паэта я ведаў, пра палітыка здагадваўся, а вось чалавека хацеў убачыць, што за ён. Нішто сабе чалавек, ня дрэнны аказаўся. І па суме ўражаньняў безумоўны залік. Але па парадку.
lipkovich галава. Зь яго пачалося, ім і скончылася. Спачатку па ягонай замове сп. кандыдат прадэклямаваў свой вершык да 25-га з’езду КПСС, потым распавядаў чаму з’ехаў у Фінляндыю, выслуховаў “ліпучыя” парады, як пытацца ў чынавенства пра іх маёмасьць і папярэджваць/прыцягваць да адказнасьці за парушэньні закону. Някляеў здольны прызнаваць памылкі і гіранічна да іх ставіцца, запісваем яму яму плюсік як чалавеку, але адначасова палітычны мінусік за паверхневую падрыхтоўку да цяжкіх пытаньняў. Тлумачу.
Я правёў псыхалягічны міні-тэст па раздзяленьні чалавека і палітыка з 2 частак, у абедзьвюх рэзультат аднолькавы. Першая частка: Някляеў тлумачыў прычыны ад’езду ў Фінляндыю канфліктам з кіраўніцтвам краіны зза руйнаваньня беларускай культуры і мовы…было гэта ў 1999 годзе. На маё адмыслова завостранае пытаньне, чаму канфлікт не адбыўся некалькі гадоў да таго, калі ціцянкоў рваў на кавалкі бчб, быў праведзены моўны рэферэндум і на маю наўмысна правакатыўную але несур’ёзную вэрсію (у яго нібыта пачалі адбіраць беларускі культурніцкі хлеб) была рэакцыяй разгубленасьць і тое, што ён зарабляў больш расейскамоўнага “Родника” чым з белкультуры… Стоп, таварышы палітэхнолягі! Ваш кандыдат павінен ня толькі цікава і шматслоўна распавядаць пра тое як было, але й мець кароткія шчыра-чалавечыя адказы на няўтульныя пытаньні чаму. А такіх “дрэнных” пытаньняў шмат, нават калі пытаньне з катом, які выявіўся маскалём, не ўздымаем)) Толькі божажмой, не падумайце, я не кажу, што чалавек ад нараджэньня павінен быць змагаром і грэх партыйных з’ездаў можна змыць толькі крывёю. Ды не! Палітык павінен трымаць удар і трыма словамі тлумачыць каб народ паняў ))). Другая частка: уявіце сабе зусім не фантастычную сытуацыю – кажу я яму – да Вас за мяжой падыходзіць супрацоўнік замежнае выведкі і прапаноўвае супрацоўніцтва – А ў мяне такое было, перапыняе ён мяне – бо Вы лідэр апазыцыі, і ён будзе Вам дапамагаць змагацца супраць рэжыму… Някляеў адразу кажа, што ён адмовіў і адмовіў бы ізноў, бо…ён рукамі паказвае свой магчымы падвешаны стан і кранальна тлумачыць што ён згубіў бы сваё сапраўднае месца ў жыцьці і не жадае гэтага. Я б казаў тое ж самае і адмовіўся б з такіх жа прычынаў. Але я не палітык, у палітыка павінны быць іншыя прычыны і ён павінен іх артыкуляваць Пішам мінусік палітыку і плюсік чалавеку.
Нешта я распісаўся, цяпер коратка.
Някляеў-палітык нагадвае свой плякат. Прыгожа-гучна, але калі сунуць глыбей бурацінаўскі нос – атрымоўваецца дзірка. Стэрэатыпныя адлупы ці разгубленнасьць. Прыклад: у Эўразьвяз нас ня возьмуць – там 100 тышч старонак патрабаваньняў, якія мы ня выканаем. Казаць такое ў краіне, дзе амаль палова насельніцтва “за” па меншай меры недальнабачна. І…няўжо мы горшыя за Румынію, Латвію. Нам не хапае толькі палітычнае волі (якая нажаль адсутнічае і ў Някляева), а ў ЭЗ у бліжэйшыя пару гадоў ня хопіць на нас моцы, каб нас прыняць.
Мяне ніколі не цікавіць адкуль грошы, колькі, колькі скрадуць, а колькі пойдзе ў справу… Мяне цікавіць як яны працуюць і ўва што ператвараюцца. Дык вось, я не заўважыў нічога прынцыпова новага ў параўнаньні з 2001 і з 2006 гг., што магло б прывесьці да перамогі, пра якую вельмі паліттэхналягічна кажа Начштабу і навучаны кандыдат. Ёсьць крэатыў, ёсьць якасная друкаваная прадукцыя, ёсьць больш-менш моцная хутка збудаваная структура, але гэта было і раней. Няма якасна новых падыходаў. Ёсьць добрыя напрамкі і думкі па назіраньню-падліку, метафізычнай “плошчы”, буду рады калі яны нечакана выбухнуць, буду рады памыляцца.
Я дам подпіс за Някляева, але не стану ў пікет і не прагаласую за яго. Вельмі проста. Інтэграцыя з Расеяй. Не дакладныя цытаты, а так, паводле: “Мы адзін без аднаго ня зможам выбірацца, нам наканавана разам…эканамічныя … сувязі…”. У каго з нас няма знаёмых забулдыжных геапалітыкаў, якія за бутэлечкай будуць распавядаць як кітайцы праглынуць Далёкі Ўсход, Расея засымілюе Беларусь-Украіну, а арабы распачнуць трэцюю сусьветную і захопяць увесь сьвет? Узровень аргументаў той жа – забулдыжны, што наводзіць на думкі, прабачце, пра замову палітычнага накірунку. Вумныя ж ўсе людзі, што я там бачыў.
Апошняе: таямніца. Някляеў хораша кажа пра мінулае – заслухаешся, літаратура – фантастычна цікава, па справе, са сьлязінкай пра Радзіму. Пачынае пра палітыку – стэрэатыпы, і некуды зьнікае душа. Нашто яно яму здалося – харошаму чалавеку і вялікаму паэту?
Нават не думаў, што зь мяне столькі вываліцца. Можаце біць, калі дачыталі дасюль.
8 comments or Leave a comment
Comments
rahnieda_m From: rahnieda_m Date: October 7th, 2010 04:27 pm (UTC) (Link)
дзякуй, цікава:) а хто там яшчэ быў? можна адразу спасылкі на пасты, калі пад рукой?)
krebsik From: krebsik Date: October 7th, 2010 06:36 pm (UTC) (Link)
le_viola From: le_viola Date: October 7th, 2010 04:29 pm (UTC) (Link)
"Прыгожа-гучна, але калі сунуць глыбей бурацінаўскі нос – атрымоўваецца дзірка. Стэрэатыпныя адлупы ці разгубленнасьць." - вот и у меня такое же впечатление от мониторинга данного кандидата. Я честно стремилась разобраться, но интуиция - великая вещь. Посмотрим, оправдаются ли мои впечатления и мысли по этому поводу...
lahviniec From: lahviniec Date: October 7th, 2010 08:40 pm (UTC) (Link)
наконт эўраінтэграцыі: на маю думку, Някляеў энд К. адмыслова палохаюць складанасьцю ды няўцямнасьцю працэсаў ды выразаў.
Да ведама:
100 000 - гэта колькасьць старонак Official Journal of the European Union (раней - Official Journal of the European Communities), дзе зьмяшчаюцца праўныя акты, прынятыя ў рамках эўраінтэграцыі ад 1952 году, так званы acquis communautaire - я перакладаю як супольнасьцёвы здабытак. Праўда, што кожная новадалучаная краіна падмяваецца выконваць напрацаваныя праўныя нормы. АЛЕ шмат якія праўныя акты дапаўняюць/адмяняюць/мяняюць папярэднія, таму нельга казаць пра такую колькасьць старонак-патрабаваньняў пры далучэньні. Больш за тое, падчас перамоваў аб далучэньні можна дамаўляцца пра пераходныя пэрыяды што да ўвядзеньня супольнасьцёвых нормаў у нацыянальнае заканадаўства. Прыклад: права на працаўладкаваньне палякаў у Нямеччыне або права на набыцьцё зямлі немцамі ў Польшчы.
Дарэчы, зацані выраз з т.зв. "популярных (sic) тезісов": На европейском направлении — добиваться ... скрининга законодательной базы на соответствие с Acquis (http://www.sn-plus.com/politics/1662-2010-09-26-19-41-03.html).
Тут паўстаюць 2 пытаньні:
1.колькі беларусаў зразумеюць, што азначае "скрининг ... базы на соответствие с Acquis".
2. Навошта гэта рабіць, калі ў ЭЗ не зьбіраесься - хіба што так, для прыколу ад няма чаго рабіць, га?
le_viola From: le_viola Date: October 7th, 2010 08:51 pm (UTC) (Link)
Мне вообще многое показалось театром. А завзятых театралов-ценителей у нас в народе маловато, нам бы по-простому - дажынки или еще что-то в этом роде) Это я метафорично конечно описала свое видение.
Суть еще в том, что те, кто не знает что сказать и как поступить, обычно красивые и умные речи говорят и пишут)
krebsik From: krebsik Date: October 8th, 2010 02:15 pm (UTC) (Link)
Увага, вось так павінен камэнтаваць палітык-прафэсіянал! :)
krebsik From: krebsik Date: October 8th, 2010 02:27 pm (UTC) (Link)
Думаю, оправдаются
From: ex_krywal Date: October 8th, 2010 08:33 am (UTC) (Link)
затое цяпер яго кнігі цікавыя чытачам :)
8 comments or Leave a comment