apalonik

"ПИСЬМА: МУЖЕСТВО И БОЛЬ"

Originally posted by tamriel at "ПИСЬМА: МУЖЕСТВО И БОЛЬ"
Предлагаю вашему вниманию электронную версию выставки.



Кратко:"Данный проект отображает политическую и социальную ситуацию в Республике Беларусь через родственников, близких людей политических заключенных, преследуемых властями граждан."
Collapse )
apalonik

Прашу Андрэя абвесьціць мяне суаўтарам

Originally posted by fotaczka at Падпісваюся!

Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.

apalonik

Будзімір

Спачатку вядомы блогер Будзімір адседзеў суткі за Плошчу 19-га, потым ён дапамагаў сустракаць іншых сядзельцаў, затым напісаў сэрыю артыкулаў пра гэта на "Радыё Свабода".
Пасьля гэтага ён сышоў з "Радыё Свабода" ў знак пратэсту супраць катаваньняў у турме ў Гуантанама.
Цяпер ён абвяшчае бестэрміновую галадоўку http://budimir.livejournal.com/103720.html?page=1&view=4260648#comments супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Трошкі назіраючы за ім апошнія пару гадоў, магу сказаць, што гэта сур'ёзна.
Можна як заўгодна ставіцца да гэтага дзядзькі як чалавека, лічыць яго ненармальным, неабгрунтаванымі ягоныя матывы, неэфектыўнымі ягоныя дзеяньні. Але. Дапамагчы гэтаму ўпартаму чалавеку можна толькі зрабіўшы як мага большы розгалас, зрабіўшы інфу пра яго як мага шырэйшай.
apalonik

Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках

Originally posted by adelka at Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках
На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім істцом былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома Ўрада. Заамест раней шырока агучаных 30 мільёнаў, грамадзянскі іск прад'яўлены на 14 мільёнаў (і гэта па шкле і дзьвярах разам з нейкімі трубамі (нехта выламваў трубы?), якія, напэўна, заўгас вырашыў пачыніць пад шумок). Гэта ўся страта па ўсіх тых, хто вінаваціцца ўва ўдзеле ў масавых беспарадках!

На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам Ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне: Калі грамадянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адзавуць яны свой грамадзянскі іск у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных, адказалі, што пры ўнясеньні кампенсацыі за страты - адзавуць.

Неабходна пагасіць гэтыя "страты" каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысьць таго, што абвінавачаньні мусяць быць зьнятыя. Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова - да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступным абвінавачанымі (двума грамадзянамі Расеі, а потым хутка - над Сашай Атрошчанкавым), каб у судзе грамадзянскі іск ім не прад'яўлялі.

Мы маем амаль палову неабходнай сумы, таму зьвяртаемся да тых, хто салідарны з палітычнымі вязьнямі, іх сем'ямі і неабыякавы да таго, што адбываецца ў краіне:

ЗАЎТРА з 10 да 20 па адрасе Машэрава 8
ахвяраваць на кампенсацыю стратаў дзяржавы каб грамадзянскія іскі былі адазваныя/не пададзеныя.
Таксама па пытаньнях можна зьвязацца са мной + 375 29 395 73 99 Дар’я

можна пад'ехаць да мяне сеньня ўвечары, бо справа тэрміновая - у нас суткі да пачатку наступнага суда на збор і ўнясеньне грошай.

Пры ахвяраваньні Вы можаце пакінуць свае каардынаты – калі грошы не прыймуць або зьбярэцца болей за патрэбнае – мы вернем Вам іх, або па Вашым жаданьні накіруем на дадатковую дапамогу семьям зьняволеных.

Вялікая просьба паўдзельнічаць у гэтай тэрміновай і важнай справе, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю. Дзякуй!

apalonik

Пракопыч і інш.

Усё я правільна напісаў пра Цябе і пра Тваю палітыку http://krebsik.livejournal.com/6644.html
Але я спадзяюся, што Ты зараз зусім ня памятаеш пра мяне і пра ўсё што я панапісаў тады. Спадзяюся, што мае цяперашнія думкі неяк матэрыялязуюцца побач з Табой. І саграваюць. І даюць моцы. Усе мы дачакаемся. І Ты таксама! І Тыя, хто праз сьценку ад Цябе. Абавязкова.
apalonik

Хто ведае, дзе наша сяброўка?

Мы ня можам знайсьці адну нашу блізкую сяброўку вядомую паэтку Валярыну Куставу. Я размаўляў зь ёй па тэлефоне праз некалькі хвілінаў пасьля нападу на Някляева. Яна была ў моцным узрушэньні. Пасьля таго зь ёй зьвазацца ні разу не атрымалася. У яе летам была траўмаваная рука, рабілі вельмі складаную апэрацыю ў Нямеччыне. Хутка павінна была прайсьці наступная апэрацыя. Па неправераных зьвестках усю штаб кватэру Някляева зграблі і завезьлі ў ськляпеньні кдб. Мы вельмі перажываем аб нашай мілай сяброўцы. Калі іх "пакавалі" так жорстка як усюдых у іншых месцах, яе здароўю можа быць нанесеная вельмі моцная шкода. Валярыначка, трымайся, дарагая!
apalonik

Бабы і Дзяды Марозы

Дарагія дзеўкі ды хлопцы, схадзіце па спасылцы: http://adelka.livejournal.com/259242.html?view=comments
Мы ўжо некалькі гадоў карыстаемся гэтым сродкам па чыстцы кармы. Вельмі эфектыўна.
Вось трошкі візуалізацыі па мінуламу году, хаця з карэспандэнтам выйшла выпадкова, незаплянавана: http://www.interfax.by/mosaic/1065781
apalonik

Прэзентацыя «Ладдзі роспачы»

http://nn.by/?c=ar&i=46713
Прэзентацыя “Ладдзі Роспачы” адбудзецца 4 снежня (субота) а 13-й гадзіне ў Мінску ў “Кніжным салоне” (Калініна, 5, метро “Парк Чалюскінцаў”). Абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік.
Прэзентацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы. Навела / Першае непадцэнзурнае выданне: аналіз аўтарскіх і цэнзарска-рэдактарскіх правак. Уклад., ідэя, камент., аналіз Глеба Лабадзенкі ; прадмова Рыгора Барадуліна ; паслямова Васіля Сёмухі. – Мінск : Медысонт, 2010. – 148 с. : іл.
apalonik

Блогеры (ўсе акрамя мяне) і Някляеў

“Змушу, падла, ведаць!”
Някляеў пра чыноўнікаў і мову

Някляеў: літаратар +100, чалавек +1, палітык -100
Учора adelka была запрошаная на сустрэчу Някляева з блогерамі. Па нейкіх таемна-рамантычных прычынах яна прыйсьці не змагла і я на правах мужа яе падмяніў. Сядзеў на мяккай канапе паміж кляснымі дзяўчынкамі fotaczka і lamma_mamma, еў вінаград і замаўляў суседкам гарбату, па якую бегаў, дарэчы, Сам Начштабу. Утульненька-прыемненька, дзякуй спадару кандыдату. За атмасфэру сустрэчы таксама +1.
Магчыма я зусім закасьнеў у сваіх фантазыях, але на што ішоў паглядзець, тое і ўбачыў. Пра Паэта я ведаў, пра палітыка здагадваўся, а вось чалавека хацеў убачыць, што за ён. Нішто сабе чалавек, ня дрэнны аказаўся. І па суме ўражаньняў безумоўны залік. Але па парадку.
lipkovich галава. Зь яго пачалося, ім і скончылася. Спачатку па ягонай замове сп. кандыдат прадэклямаваў свой вершык да 25-га з’езду КПСС, потым распавядаў чаму з’ехаў у Фінляндыю, выслуховаў “ліпучыя” парады, як пытацца ў чынавенства пра іх маёмасьць і папярэджваць/прыцягваць да адказнасьці за парушэньні закону. Някляеў здольны прызнаваць памылкі і гіранічна да іх ставіцца, запісваем яму яму плюсік як чалавеку, але адначасова палітычны мінусік за паверхневую падрыхтоўку да цяжкіх пытаньняў. Тлумачу.
Я правёў псыхалягічны міні-тэст па раздзяленьні чалавека і палітыка з 2 частак, у абедзьвюх рэзультат аднолькавы. Першая частка: Някляеў тлумачыў прычыны ад’езду ў Фінляндыю канфліктам з кіраўніцтвам краіны зза руйнаваньня беларускай культуры і мовы…было гэта ў 1999 годзе. На маё адмыслова завостранае пытаньне, чаму канфлікт не адбыўся некалькі гадоў да таго, калі ціцянкоў рваў на кавалкі бчб, быў праведзены моўны рэферэндум і на маю наўмысна правакатыўную але несур’ёзную вэрсію (у яго нібыта пачалі адбіраць беларускі культурніцкі хлеб) была рэакцыяй разгубленасьць і тое, што ён зарабляў больш расейскамоўнага “Родника” чым з белкультуры… Стоп, таварышы палітэхнолягі! Ваш кандыдат павінен ня толькі цікава і шматслоўна распавядаць пра тое як было, але й мець кароткія шчыра-чалавечыя адказы на няўтульныя пытаньні чаму. А такіх “дрэнных” пытаньняў шмат, нават калі пытаньне з катом, які выявіўся маскалём, не ўздымаем)) Толькі божажмой, не падумайце, я не кажу, што чалавек ад нараджэньня павінен быць змагаром і грэх партыйных з’ездаў можна змыць толькі крывёю. Ды не! Палітык павінен трымаць удар і трыма словамі тлумачыць каб народ паняў ))). Другая частка: уявіце сабе зусім не фантастычную сытуацыю – кажу я яму – да Вас за мяжой падыходзіць супрацоўнік замежнае выведкі і прапаноўвае супрацоўніцтва – А ў мяне такое было, перапыняе ён мяне – бо Вы лідэр апазыцыі, і ён будзе Вам дапамагаць змагацца супраць рэжыму… Някляеў адразу кажа, што ён адмовіў і адмовіў бы ізноў, бо…ён рукамі паказвае свой магчымы падвешаны стан і кранальна тлумачыць што ён згубіў бы сваё сапраўднае месца ў жыцьці і не жадае гэтага. Я б казаў тое ж самае і адмовіўся б з такіх жа прычынаў. Але я не палітык, у палітыка павінны быць іншыя прычыны і ён павінен іх артыкуляваць Пішам мінусік палітыку і плюсік чалавеку.
Нешта я распісаўся, цяпер коратка.
Някляеў-палітык нагадвае свой плякат. Прыгожа-гучна, але калі сунуць глыбей бурацінаўскі нос – атрымоўваецца дзірка. Стэрэатыпныя адлупы ці разгубленнасьць. Прыклад: у Эўразьвяз нас ня возьмуць – там 100 тышч старонак патрабаваньняў, якія мы ня выканаем. Казаць такое ў краіне, дзе амаль палова насельніцтва “за” па меншай меры недальнабачна. І…няўжо мы горшыя за Румынію, Латвію. Нам не хапае толькі палітычнае волі (якая нажаль адсутнічае і ў Някляева), а ў ЭЗ у бліжэйшыя пару гадоў ня хопіць на нас моцы, каб нас прыняць.
Мяне ніколі не цікавіць адкуль грошы, колькі, колькі скрадуць, а колькі пойдзе ў справу… Мяне цікавіць як яны працуюць і ўва што ператвараюцца. Дык вось, я не заўважыў нічога прынцыпова новага ў параўнаньні з 2001 і з 2006 гг., што магло б прывесьці да перамогі, пра якую вельмі паліттэхналягічна кажа Начштабу і навучаны кандыдат. Ёсьць крэатыў, ёсьць якасная друкаваная прадукцыя, ёсьць больш-менш моцная хутка збудаваная структура, але гэта было і раней. Няма якасна новых падыходаў. Ёсьць добрыя напрамкі і думкі па назіраньню-падліку, метафізычнай “плошчы”, буду рады калі яны нечакана выбухнуць, буду рады памыляцца.
Я дам подпіс за Някляева, але не стану ў пікет і не прагаласую за яго. Вельмі проста. Інтэграцыя з Расеяй. Не дакладныя цытаты, а так, паводле: “Мы адзін без аднаго ня зможам выбірацца, нам наканавана разам…эканамічныя … сувязі…”. У каго з нас няма знаёмых забулдыжных геапалітыкаў, якія за бутэлечкай будуць распавядаць як кітайцы праглынуць Далёкі Ўсход, Расея засымілюе Беларусь-Украіну, а арабы распачнуць трэцюю сусьветную і захопяць увесь сьвет? Узровень аргументаў той жа – забулдыжны, што наводзіць на думкі, прабачце, пра замову палітычнага накірунку. Вумныя ж ўсе людзі, што я там бачыў.
Апошняе: таямніца. Някляеў хораша кажа пра мінулае – заслухаешся, літаратура – фантастычна цікава, па справе, са сьлязінкай пра Радзіму. Пачынае пра палітыку – стэрэатыпы, і некуды зьнікае душа. Нашто яно яму здалося – харошаму чалавеку і вялікаму паэту?
Нават не думаў, што зь мяне столькі вываліцца. Можаце біць, калі дачыталі дасюль.